21 лютага — міжнародны дзень роднай мовы. У нашым універсітэце гэты дзень быў прысвечаны беларускай мове. Мы праводзілі віктарыны: угадвалі партрэты паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, песні на беларускай мове, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую. Таксама ва ўдзельнікаў акцыі была магчымасць напісаць на плакаце словы на сваёй роднай мове.Беларускія студэнты пісалі словы на беларускай, а замежныя студэнты маглі напісаць словы на сваёй роднай мове.Гэты дзень быў цікавы і выкладчыцкаму складу універсітэта.